Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка рассыпаўся ў кампліментах Трампу і заявіў пра гатоўнасць «стаць побач»
  2. «Казалі: „Хлопец, ты — дэбіл“». Электраманцёр расказаў «Люстэрку», як у дзень выбараў выйшаў у цэнтр Мінска з плакатам супраць Лукашэнкі
  3. Супадзенне ці Крэмль «выкупляе» ў Беларусі частку незалежнасці ў абмен на «плюшкі»? Пагаварылі з экспертамі пра два дакументы
  4. «Мяне часта пытаюць, ці ведаў я, што гэтая вайна пачнецца ў лютым тры гады таму». Лукашэнка — пра вайну ва Украіне
  5. Узнали, что за бизнес ведет семья Воскресенских и чем Юрий официально зарабатывает на жизнь
  6. Беларусы ответили на призыв Лукашенко, чтобы люди «хотя бы обеспечили свою семью и себя». Вышло весьма хлестко
  7. Аднойчы Трамп ужо хацеў атрымаць долю ў мінеральных багаццях іншай краіны, абяцаючы ўзамен ваенную дапамогу. Усё скончылася катастрофай
  8. Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў
  9. Зяленскі — пра спыненне дапамогі ЗША: Расіяне будуць патрабаваць скараціць нашую армію, адмовіцца ад акупаваных тэрыторый
  10. ЗША прыпыняюць ваенную дапамогу Украіне
  11. Хуткі ўзлёт «пісьменнага доктара», які пайшоў на ўгоду з сумленнем. Расказваем пра незвычайную кар'еру Уладзіміра Караніка
  12. Трамп: Украіна гатовая вярнуцца за стол перамоваў, Расія пасылае сігналы, што гатовая да міру
  13. Трамп змушае Украіну пагадзіцца на мір з Расіяй. А што будзе з Беларуссю? Адказвае эксперт
  14. Путин в любой момент может остановить гибель своих солдат, прекратив боевые действия, но этого не делает (хотя говорит о мире) — почему
  15. Лукашэнка таксама заклапаціўся рэдказямельнымі металамі
  16. Улады заклікаюць беларусаў на час адмовіцца ад пенсій. Мужчыны з іх працягласцю жыцця могуць не ацаніць ідэю
Читать по-русски


У Белым доме расказалі пра затрыманне больш чым 500 нелегальных мігрантаў і выправаджэнне «сотняў» з іх. У Нью-Джэрсі паведамілі пра ператрусы і затрыманні людзей без дакументаў і грамадзян ЗША, піша Deutsche Welle.

Депортация нелегальных мигрантов из США. 24 января 2025 года. Фото: Х-аккаунт Кэролайн Ливитт
Дэпартацыя нелегальных мігрантаў з ЗША. 24 студзеня 2025 года. Фота: Х-акаўнт Кэралайн Лівіт

Амерыканскія ўлады праз некалькі дзён пасля ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША пачалі масавую высылку мігрантаў, якія нелегальна знаходзяцца ў краіне. Ужо затрыманыя 538 чалавек, якія супрацьзаконна заехалі ў Злучаныя Штаты, «сотні» былі выправаджаныя на самалётах ВПС ЗША, заявіла ў ноч на пятніцу, 24 студзеня, прэс-сакратар Трампа Кэралайн Лівіт на платформе X.

Паводле яе, цяпер «адбываецца самая маштабная дэпартацыя ў гісторыі». Памежнае агенцтва ЗША пацвердзіла затрыманне 538 чалавек, дадаўшы, што ў дачыненні да 373 з іх выдадзеныя ордары на арышт.

Мэр горада Ньюарк (штат Нью-Джэрсі) Рас Барака 23 студзеня паведаміў, што супрацоўнікі памежнай службы ICE правялі ператрусы і затрымлівалі, не паказваючы ордараў на арышт, жыхароў без дакументаў, а таксама грамадзян ЗША. Адным з затрыманых быў ветэран амерыканскай арміі, адзначыў Барака. Ён назваў такія затрыманні «абуральным актам», які парушае Канстытуцыю краіны.

Барацьба Трампа з нелегальнай іміграцыяй

Рашэнне праблемы нелегальнай іміграцыі ў ЗША было адным з ключавых абяцанняў Трампа ў яго перадвыбарнай кампаніі. Выступаючы на інаўгурацыі 20 студзеня, ён ясна даў зразумець, што ажыццявіць запланаваную масавую дэпартацыю «мільёнаў і мільёнаў» нелегальных мігрантаў, і папярэдзіў пра адпраўку вайскоўцаў да паўднёвай мяжы ЗША, каб «адбіць катастрафічнае ўварванне» ў краіну.

Пасля гэтага ў рамках першых указаў ён увёў надзвычайнае становішча на паўднёвай мяжы, якое палягчае ажыццяўленне масавай дэпартацыі нелегалаў, і адмяніў практыку catch and release (англ. «злаві і адпусці»), у рамках якой праваахоўныя органы адпускалі на свабоду мігрантаў на час чакання слуханняў у іміграцыйным судзе.

Указамі Трампа прыпыненыя праграмы па перасяленні бежанцаў і адмененае права на атрыманне амерыканскага грамадзянства дзецьмі мігрантаў па праве нараджэння на тэрыторыі ЗША. Пазней суд заблакаваў указ, які абмяжоўвае атрыманне грамадзянства па праве нараджэння.