Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  2. «Казалі: „Хлопец, ты — дэбіл“». Электраманцёр расказаў «Люстэрку», як у дзень выбараў выйшаў у цэнтр Мінска з плакатам супраць Лукашэнкі
  3. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  4. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  5. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  6. США приостанавливают военную помощь Украине
  7. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  8. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
Читать по-русски


Апошнім часам назіраецца тэндэнцыя накіравання ў адрас Аляксандра Лукашэнкі хадайніцтваў аб памілаванні сваякамі асуджаных, паведамілі ў Камісіі па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці, піша Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

Там адзначылі, што такія хадайніцтвы не будуць разглядацца, бо выразна рэгламентаванае права на іх падачу толькі асабіста асуджанымі.

«У той жа час дзейнае заканадаўства не абмяжоўвае магчымасці прадстаўлення асуджанымі дакументаў і звестак, якія могуць мець значэнне для разгляду пытання аб памілаванні. Таму, пры жаданні, да асабістых хадайніцтваў могуць далучацца хадайніцтвы сваякоў або іншых асоб, роўна як і іх асабістыя паручыцельствы», — адзначылі ў Камісіі.

Там таксама параілі асуджаным накіроўваць свае хадайніцтвы аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі «непасрэдна праз адміністрацыю папраўчай установы альбо іншага органа, які выконвае пакаранне ці іншыя меры крымінальнай адказнасці».

Нагадаем, 6 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўвалася амністыя для асуджаных па «палітычных» справах, якую збіраліся прымеркаваць да Дня народнага адзінства. Тады ён прызнаў, што сярод асуджаных па пратэсных справах ёсць самыя розныя людзі, у тым ліку тыя, хто здзейсніў нязначныя з пункту гледжання беларускіх уладаў «злачынствы». Пасля апублікаванага законапраекта аб амністыі стала ясна, што паводле «палітычных» артыкулаў выйдуць адзінкі, але ў іх ёсць права звярнуцца з хадайніцтвам аб памілаванні на імя Лукашэнкі.