Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка рассыпаўся ў кампліментах Трампу і заявіў пра гатоўнасць «стаць побач»
  2. «Казалі: „Хлопец, ты — дэбіл“». Электраманцёр расказаў «Люстэрку», як у дзень выбараў выйшаў у цэнтр Мінска з плакатам супраць Лукашэнкі
  3. Супадзенне ці Крэмль «выкупляе» ў Беларусі частку незалежнасці ў абмен на «плюшкі»? Пагаварылі з экспертамі пра два дакументы
  4. «Мяне часта пытаюць, ці ведаў я, што гэтая вайна пачнецца ў лютым тры гады таму». Лукашэнка — пра вайну ва Украіне
  5. Узнали, что за бизнес ведет семья Воскресенских и чем Юрий официально зарабатывает на жизнь
  6. Беларусы ответили на призыв Лукашенко, чтобы люди «хотя бы обеспечили свою семью и себя». Вышло весьма хлестко
  7. Аднойчы Трамп ужо хацеў атрымаць долю ў мінеральных багаццях іншай краіны, абяцаючы ўзамен ваенную дапамогу. Усё скончылася катастрофай
  8. Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў
  9. Зяленскі — пра спыненне дапамогі ЗША: Расіяне будуць патрабаваць скараціць нашую армію, адмовіцца ад акупаваных тэрыторый
  10. ЗША прыпыняюць ваенную дапамогу Украіне
  11. Хуткі ўзлёт «пісьменнага доктара», які пайшоў на ўгоду з сумленнем. Расказваем пра незвычайную кар'еру Уладзіміра Караніка
  12. Трамп: Украіна гатовая вярнуцца за стол перамоваў, Расія пасылае сігналы, што гатовая да міру
  13. Трамп змушае Украіну пагадзіцца на мір з Расіяй. А што будзе з Беларуссю? Адказвае эксперт
  14. Путин в любой момент может остановить гибель своих солдат, прекратив боевые действия, но этого не делает (хотя говорит о мире) — почему
  15. Лукашэнка таксама заклапаціўся рэдказямельнымі металамі
  16. Улады заклікаюць беларусаў на час адмовіцца ад пенсій. Мужчыны з іх працягласцю жыцця могуць не ацаніць ідэю
Читать по-русски


/

Офіс генеральнага пракурора Украіны паведаміў пра дасудовае расследаванне магчымага расстрэлу расійскімі вайскоўцамі шасці ўзятых у палон украінскіх вайскоўцаў. Падставай для гэтага стала відэа, якое з’явілася ў сеціве.

Кадры с российским военнослужащим из видео предполагаемого расстрела украинских военнопленных. Изображение с сайта vot-tak.tv
Кадры з расійскім вайскоўцам з відэа меркаванага расстрэлу ўкраінскіх ваеннапалонных. Выява з сайта vot-tak.tv

Як адзначылі ў Генпракуратуры Украіны, паводле папярэдніх звестак, вайскоўцы УСУ былі ўзятыя ў палон у выніку штурму ўкраінскіх пазіцый у Данецкай вобласці.

«Расстрэл ваеннапалонных — сур’ёзнае парушэнне Жэнеўскай канвенцыі пра абыходжанне з ваеннапалоннымі і класіфікуецца як цяжкае міжнароднае злачынства. Праводзяцца следчыя дзеянні, скіраваныя на высвятленне ўсіх абставінаў злачынства і асобаў, якія маюць дачыненне да яго здзяйснення», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Відэа расстрэлу ўкраінскіх ваеннапалонных з’явілася ў сеціве напярэдадні (мы не даём спасылкі на відэа з меркаванняў гуманнасці). Як лічыцца, яго здымалі самі расіяне. На ім захаваны расстрэл прынамсі шасці бяззбройных палонных — ім спачатку страляюць у спіну, а потым дабіваюць з аўтаматаў.

Пры гэтым гучаць рэплікі «Сюда, на х*й, сюда, по одному», «По одному! Сюда бегом!», «Один мой», «Снимай меня на камеру, бл*дь!», «Старый, это мой». Забойствы суправаджаюцца смехам.

Відэа абрываецца, калі на зямлі застаецца ляжаць сёмы ваеннапалонны, яго лёс невядомы.

Упаўнаважаны Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец заявіў, што «чарговым разам» звярнуўся ў ААН і Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа з нагоды таго, што адбылося.

На падставе звестак з адкрытых крыніц, за 2024 год расіяне, як мяркуецца, забілі не менш за 92 украінскіх ваеннапалонных, падлічыла выданне «Вот так». Падчас самага масавага забойства ў пачатку кастрычніка на Пакроўскім кірунку былі расстраляныя адразу 16 палонных.

У 2025 годзе гэта першае апублікаванае ў сацсетках відэа расстрэлу ўкраінскіх ваеннапалонных.